Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах
Абломкі трапілі ў жылыя дамы.
У ноч на 9 лістапада ўкраінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Над рэгіёна збілі 113 дронаў, паведаміў губернатар Аляксандр Драздзенка. «Ёсць факты трапляння БПЛА ў прамысловай зоне горада Кірышы», — напісаў ён.
Telegram-канал Exilenova паведамляе, што пад удар трапіў Кірышскі НПЗ(«Кірышнафтаоргсінтэз»), дзе пасля серыі выбухаў пачаўся маштабны пажар. Драздзенка не ўдакладніў, якое менавіта прадпрыемства было атакавана.
Акрамя таго, у Кірышах абломкі трапілі ў адну з кватэр, паведаміў Драздзенка. Паводле яго слоў, сям'ю эвакуявалі, ніхто не пацярпеў. Ва Усеваложску абломкі ўпалі на дах шматкватэрнага дома. Наступствы ўдакладняюцца, піша «Дождь»
У Пулкава затрымліваюцца 25 рэйсаў на вылет. Яшчэ тры рэйсы на вылет і два на прылёт адмененыя. Уначы з-за паветранай пагрозы Расавіяцыя прыпыніла прыём і выпуск самалётаў у Пулкаве.