БЕЛ Ł РУС

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

9.11.2026 / 09:06

Nashaniva.com

Міхал Аксіньскі памёр сёння раніцай.

Міхал Аксіньскі, фота з яго фэйсбука

24‑гадовы Міхал Аксіньскі, які ў выніку стральбы ў суботу ў Кракаве забіў шэсць чалавек і параніў 15 чалавек, памёр у бальніцы ад раненняў. Пра гэта паведаміла паліцыя Малапольскага ваяводства.

«Паведамляем, што вінаваты ў трагічных падзеях сёння раніцай памёр у бальніцы», — гаворыцца ў паведамленні.

Informujemy, że sprawca tragicznych wydarzeń zmarł dzisiaj nad ranem w szpitalu.

— Małopolska Policja (@kwpkrakow) November 9, 2026

Пазней па месцы жыхарства стралка ў Астраўцы-Свентакшыскім былі выяўленыя целы яго бацькоў і сястры.

Ён таксама параніў двух паліцэйскіх, якія знаходзяцца ў бальніцы ў цяжкім стане.

У Польшчы была абвешчана некалькідзённая жалоба.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула