БЕЛ Ł РУС

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй

9.11.2026 / 09:16

Nashaniva.com

А яго жонка страціла два зубы.

На фота момант дастаўкі Нікаласа Мадуры і Сіліі Флорэс у Нью-Ёрк з Венесуэлы ў студзені 2026 года. Фота: XNY / Star Max / GC Images

Былы кіраўнік Венесуэлы Нікалас Мадура, які знаходзіцца пад вартай у Брукліне, захапіўся вывучэннем рэлігіі і філасофіі, піша The New York Times.

Паводле звестак крыніц, Мадура праводзіць большую частку вольнага часу за чытаннем Бібліі і Карана. Ён таксама сустракаецца з турэмнымі капеланамі, у тым ліку са святаром і рабінам.

Прыкметна, што цікавасць да юдаізму праявілася ў яго менавіта пасля арышту: Мадура публічна заяўляў пра сваё сефардскае яўрэйскае паходжанне, хоць яго атачэнне сцвярджае, што раней ён не выяўляў падобнай цікавасці.

Акрамя таго, за час зняволення 63‑гадовы Мадура схуднеў. Тое ж самае адбылося і з яго жонкай Сіліяй Флорэс.

Стан здароўя апошняй «больш хісткі»: на момант затрымання ў студзені яна аднаўлялася пасля гістэрэктаміі (аперацыі па выдаленні маткі).

Ужо ў зняволенні ёй прызначылі нітрагліцэрын ад болю ў грудзях. Яе адвакаты мяркуюць, што ў ліпені ў яе мог здарыцца сардэчны прыступ. Акрамя таго, яна страціла два зубы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула