БЕЛ Ł РУС

Мінскую школьніцу махляры запалохалі смяротнай карай для бацькоў

9.11.2026 / 09:46

Nashaniva.com

А яе пагражалі адправіць у калонію.

Спачатку 12‑гадовая мінчанка пазнаёмілася ў месенджары нібыта са сваёй равеснікам. Пасля нядоўгай перапіскі ён даслаў відэапаведамленне з дронамі і запэўніў, што хутка яны прыляцяць у Мінск. Затым патэлефанаваў невядомы, заявіў, што ён дзяржаўны службовец, і загадаў неадкладна спыніць зносіны, піша «Міліцыя Мінска».

Пасля гэтага патэлефанаваў чалавек, які прадставіўся следчым і пераканаў сямікласніцу, што яна з'яўляецца падазраванай па крымінальнай справе за садзейнічанне тэрарызму. Пры гэтым дзяўчынцы забаранілі каму-небудзь расказваць пра тое, што адбываецца, спаслаўшыся на тое, што ідзе следства і ўся інфармацыя засакрэчаная.

Школьніцу запалохалі: калі яна не выканае патрабаванні, яе бацькам пагражае пакаранне ад 20 гадоў зняволення да смяротнага пакарання, а ёй самой — дзіцячая калонія.

Дзяўчынка заставалася на сувязі з ашуканцамі на працягу пяці дзён.

У выніку з ёй звязаліся нібыта прадстаўнікі падатковай службы, якія паведамілі пра неабходнасць задэклараваць наяўныя зберажэнні. Для гэтага яны прымусілі дзяўчынку правесці дома анлайн-агляд, каб пазбегнуць сапраўднага ператрусу.

Школьніца знайшла 600 рублёў, паклала іх у канверт і перадала кур'еру.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула