За крадзеж дзвюх цукерак цясляр з Мінска атрымаў салідны штраф
28‑гадовы мінчук вечарам вяртаўся дахаты. Выйшаўшы з аўтобуса на прыпынку, ён убачыў жаночую сумачку і забраў яе з сабой.
Фота pexels.com
Па дарозе ў сумачцы зазваніў смартфон. Хлопец дастаў тэлефон і пакінуў яго на лаўцы каля дзіцячай пляцоўкі, пішуць Мінск-навіны.
Дома мужчына разгледзеў змесціва сумачкі. У ёй былі кашалёк са 102 рублямі, банкаўскімі і дысконтнымі карткамі, ключы, акуляры і дзве цукеркі. Абвінавачаны забраў сабе толькі цукеркі, а ўсё астатняе на наступны дзень выкінуў у сметніцу.
Жанчына вярнулася з заявай у міліцыю, пасля чаго міліцыянты звязаліся з мінчанінам. Ён цалкам прызнаў сваю віну, раскаяўся ў зробленым.
Вядома, што мужчына жанаты, працуе цесляром у прыватнай арганізацыі, раней ужо меў праблемы з законам. Суд прызнаў яго вінаватым у крадзяжы і аштрафаваў на 40 базавых велічынь (1800 рублёў).