БЕЛ Ł РУС

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

9.11.2026 / 10:22

Nashaniva.com

Мужчына трагічна загінуў 3 лістапада.

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк — заснавальнік гэтай групы, беларускамоўны актывіст, паведамляе тэлеграм-канал «Віцебск, я гуляю».

42‑гадовы мужчына загінуў 3 лістапада ў аварыі ў Талачынскім раёне. Няшчасце здарылася а 22‑й гадзіне, паведамляла ДАІ.

Уладзімір Данюк раптоўна выйшаў на праезную частку трасы непадалёк ад вёскі Рыжычы, і яго збіў аўтамабіль Voyah Free, за рулём якога быў 34‑гадовы мужчына. У выніку наезду пешаход ад атрыманых траўмаў памёр на месцы здарэння, распавялі тады ў міліцыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула