БЕЛ Ł РУС

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

9.11.2026 / 11:10

Nashaniva.com

Ён змагаўся з цяжкімі захворваннямі

Не стала Руслана Кунцэвіча — гітарыста і аднаго з заснавальнікаў полацкага рок-гурта Freelite. Музыка таксама развіваў уласны праект Lannyway і разам з сястрой ствараў музыку ў праекце «Бясконца», піша тэлеграм-канал «Віцебск, я гуляю»

Апошнія гады Руслан змагаўся з цяжкімі захворваннямі. З-за аўтаімуннай хваробы яму давялося перанесці трансплантацыю печані, а пазней ён сутыкнуўся з анкалагічным захворваннем.

Пра сваю барацьбу музыка адкрыта расказваў у сацыяльных сетках і нават у самыя цяжкія моманты стараўся дзяліцца з навакольнымі пазітывам — пасылаць свае «праменьчыкі святла».

На жаль, хвароба аказалася мацнейшай.

Развітанне з Русланам Кунцэвічам адбудзецца сёння з 12:00 да 14:00 у храме велікамучаніка Панцеляймона ў Полацку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула