БЕЛ Ł РУС

Застаўся тыдзень, каб заплаціць падаткі за кватэру, зямлю і аўтамабіль

9.11.2026 / 12:12

Nashaniva.com

Апошні тэрмін — 16 лістапада.

У беларусаў застаўся тыдзень, каб заплаціць маёмасныя падаткі за 2025 год. Апошні тэрмін — 16 лістапада. Гаворка ідзе пра падатак на нерухомасць, зямлю і аўтамабілі, зарэгістраваныя ў ДАІ, піша Onliner.by.

Падатковыя паведамленні пачалі прыходзіць яшчэ ў жніўні. Калі ліст не дайшоў, суму можна паглядзець у асабістым кабінеце плацельшчыка або праз АРІП.

Заплаціць усю суму адным плацяжом неабавязкова — яе можна падзяліць на некалькі частак.

Сёлета змяніўся парадак разліку падатку на нерухомасць, калі кватэра або дом знаходзяцца ў агульнай уласнасці. Цяпер кожнаму ўладальніку асобна налічваюць яго частку падатку.

Калі пратэрмінаваць плацёж і да канца года запазычанасць будзе перавышаць адну базавую велічыню, у наступным годзе дадаткова налічаць 15% ад нявыплачанай сумы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула