БЕЛ Ł РУС

У Крамлі ацанілі словы Трампа пра змяненне формы Украіны

9.11.2026 / 13:15

Nashaniva.com

Украіна геаграфічна ўжо стала іншай краінай, заявіў журналістам прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, піша РБК.

Дзмітрый Пяскоў і Уладзімір Пуцін. Фота: Contributor / Getty Images

Так ён пракаментаваў словы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа пра тое, што пасля заключэння мірнага пагаднення Украіна стане «іншай формы».

Пяскоў параіў звярнуцца па тлумачэнні слоў рэспубліканца непасрэдна да яго.

«Я рэкамендаваў бы вам адрасаваць свае пытанні прэзідэнту Трампу. Што тычыцца формы Украіны, то з пункту гледжання геаграфіі гэта ўжо іншая краіна. Рэаліі на зямлі відавочныя, і наўрад ці хто-небудзь можа гэта адмаўляць», — сказаў прэс-сакратар.

Пра тое, што пасля ўрэгулявання канфлікту Украіна стане «крыху іншай формы», Трамп заявіў у інтэрв’ю CBS News. Паводле яго слоў, бакі знаходзяцца «надзвычай блізка» да дасягнення дамоўленасцяў, а ў бліжэйшыя дні павінна адбыцца «вельмі важная сустрэча».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула