Украінскія ратавальнікі паказалі фота наступстваў дзённай атакі дронаў на Кіеў
У Святошынскім раёне абломкі варожага беспілотніка ўпалі на адкрытай тэрыторыі. У Дзяснянскім раёне дрон упаў каля адной з навучальных устаноў.
А ў Саламянскім раёне адбылося траплянне на тэрыторыі аднаго з гаражных кааператываў. Загарэліся два легкавыя аўтамабілі і два гаражы. Пажар патушылі, піша РБК-Украіна.
У Шаўчэнкаўскім раёне загарэлася сухая трава на адкрытай тэрыторыі. Ратавальнікі ліквідавалі пажар.