Памерла народная артыстка Беларусі Святлана Вуячыч
Ёй было 89 гадоў.
Учора ва ўзросце 89 гадоў памерла народная артыстка Беларусі Святлана Вуячыч, піша БелТА
З 1960 года Святлана Вуячыч працавала ў дзяржаўнай установе «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь — Дзяржаўны акадэмічны ансамбль танца Беларусі». Больш за 20 гадоў яна была салісткай вядомага калектыву.
Пасля завяршэння творчай кар’еры і да апошняга дня жыцця Святлана Вуячыч працавала асістэнткай балетмайстра. Яна ўнесла значны ўклад у развіццё і папулярызацыю нацыянальнага харэаграфічнага мастацтва як у Беларусі, так і за яе межамі.
Развітанне адбудзецца 11 лістапада ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі з 12:00 да 14:00. Пачатак грамадзянскай паніхіды — а 13-й.