БЕЛ Ł РУС

У Беларусі выпусцяць навагодняе марожанае са смакам святочных напояў

9.11.2026 / 16:24

Nashaniva.com

Магілёўская фабрыка марожанага рыхтуе новую святочную лінейку дэсертаў, прысвечаную навагоднім напоям. Навінкі павінны з'явіцца ў продажы ў канцы лістапада — пачатку снежня, паведамляе тэлеграм-канал «МогилевОнлайн».

Вытворца анансаваў два віды марожанага: «Ігрыстае» з клубніцамі і «Прасека» з фісташкамі. Нягледзячы на назвы, алкаголю ў іх складзе няма. Патрэбныя смакавыя і араматычныя адценні ствараюць з дапамогай харчовых дабавак.

Эксперыменты з дэсертамі, якія імітуюць смак алкагольных напояў, беларускія кандытары пачалі адносна нядаўна. Раней у продажы ўжо з'явілася марожанае са смакам піва, але яно таксама не ўтрымлівае алкаголю.

Чытайце таксама:

У Беларусі выпусцілі марожанае са смакам халадніка

Папулярныя тварожныя сыркі Feelin хутка знікнуць з крамных паліц

Каментары да артыкула