Беларус на дацкай трасе выклікаў падазрэнне, бо вельмі павольна рухаўся
Увечары 9 лістапада дацкая паліцыя спыніла фургон на Паўднёвай аўтамагістралі каля горада Сакскёбінга, бо той ехаў вельмі павольна. Кіроўцам аказаўся 45‑гадовы беларус, які выглядаў п'яным.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: vecteezy.com
Тэст на алкатэстары сапраўды паказаў вынік больш за два праміле, што кваліфікуецца як небяспечнае кіраванне. Таму мужчыну затрымалі і абвінавацілі ў кіраванні ў нецвярозым стане.
Фургон, якім беларус кіраваў, быў канфіскаваны, а на папярэднім судовым пасяджэнні 8 лістапада яго самога ўзялі пад варту да 24 лістапада.