БЕЛ Ł РУС

У Светлагорскім раёне бацька збіваў аднагадовага сына. Сінякі заўважылі ў дзіцячым садку

9.11.2026 / 18:29

Nashaniva.com

У Светлагорскім раёне 26‑гадовага мужчыну абвінавачваюць у катаванні малалетняга дзіцяці, якое знаходзілася ў бездапаможным стане, паведамілі ў Генеральнай пракуратуры.

Здымак ілюстрацыйны

Паводле матэрыялаў крымінальнай справы, са жніўня па кастрычнік 2026 года бацька не менш за пяць разоў збіваў маленькага сына. Падчас апошніх выпадкаў хлопчыку толькі споўніўся год.

Як высветліла следства, мужчына быў п'яны і наносіў дзіцяці ўдары рукамі па розных частках цела.

Пра тое, што адбывалася ў сям'і, стала вядома дзякуючы дырэктарцы дзіцячага садка, куды бацька прыводзіў старэйшага, пяцігадовага сына, пакуль яго жонка знаходзілася ў бальніцы. Аднойчы жанчына заўважыла ў малодшага дзіцяці сінякі на твары.

У той жа дзень дырэктарка наведала сям'ю дома. Там яна ўбачыла на целе аднагадовага хлопчыка шматлікія пашкоджанні. Пасля гэтага дзяцей забралі з сям'і. Старэйшага сына змясцілі ў дзіцячую бальніцу, а малодшага накіравалі ў рэанімацыйнае аддзяленне для назірання. Дзіцячы садок адразу паведаміў пра здарэнне ў міліцыю.

Абвінавачаны спрабаваў патлумачыць шматлікія драпіны і сінякі на целе малодшага сына тым, што хлопчык нібыта толькі вучыцца хадзіць і часта падае.

Дзеянні мужчыны кваліфікавалі паводле ч. 2 арт. 154 Крымінальнага кодэкса Беларусі — як катаванне. Абвінавачанага змясцілі пад варту.

Чытайце таксама:

«Вялізнае пачуццё віны, але не за тое, што біла сына». Былыя палітзняволеныя расказалі, як сядзіць жанчына, асуджаная за забойства дзіцяці

Аляксандра Таратуту, якога тры гады таму асудзілі за забойства трохгадовага сына, расстралялі

У Бярозаўскім раёне мужчына прайграваў у казіно нават дапамогі на выхаванне дзіцяці

Каментары да артыкула