У Нюрнбергу трое беларусаў засыпаліся на крадзяжах з крамы
7 лістапада паліцыя нямецкага горада Нюрнберга затрымала трох беларусаў, падазраваных у крадзяжах з крамаў. Пракуратура запатрабавала змясціць іх усіх пад варту, паведамляе presseportal.de.
Здымак ілюстрацыйны
У суботу днём, 7 лістапада, супрацоўнік гандлёвага цэнтра ў паўднёвай частцы Нюрнберга заўважыў траіх мужчын, якія, як мяркуецца, бралі розныя тавары і спрабавалі выйсці з крамы без іх аплаты.
Паліцыя затрымала на месцы злачынства траіх грамадзян Беларусі ва ўзросце 28, 33 і 33 гадоў. У іх канфіскавалі тавары коштам крыху больш за 200 еўра.
Пасля затрыманых па хадайніцтве пракуратуры Нюрнберга-Фюрта даставілі да следчага суддзі для разгляду пытання аб утрыманні пад вартай. Суддзя выдаў ордары на арышт, пасля чаго мужчын узялі пад варту.
Чытайце таксама:
Беларус на дацкай трасе выклікаў падазрэнне, бо вельмі павольна рухаўся
У Германіі адбылося грандыёзнае рабаванне банка на мільёны еўра, якога ніхто не заўважыў
Двух беларусаў затрымалі ў Германіі з нелегальным таварам. Гэта ўжо другі раз за два месяцы
У Германіі беларуса на «Мерсэдэсе» падбіў немец на «Мерсэдэсе»