Ва Уруччы ў Мінску збіты машынай пешаход пераляцеў цераз яе, але застаўся жывы ВІДЭА
Раніцай 9 лістапада ў Мінску 55‑гадовы кіроўца аўтамабіля Volkswagen, рухаючыся па мясцовым праездзе вуліцы Герояў 120‑й дывізіі, з’ехаў за межы праезнай часткі і наехаў на пешахода, паведамляе ГУУС Мінскага гарвыканкама.
Скрыншот з відэа
Паводле папярэдняй інфармацыі, мужчыну стала дрэнна за рулём. Гэты кіроўца, дарэчы, быў абмежаваны ў праве кіравання транспартнымі сродкамі паводле медыцынскіх паказанняў.
На відэа відаць, што чалавек няспешна ідзе па тратуары, ніякай небяспекі не чакаючы. Раптам проста на яго вылятае машына, якая збівае мужчыну. Ён спачатку б'ецца аб пярэднюю шыбу аўтамабіля, пасля паралятае праз яе і прызямляецца на асфальт. Звонку выглядае эфектна, нібы ў каскадзёрскіх труках у кіно. Але тут усё па-сур'ёзнаму, без пастаноўкі і падстрахоўкі, а таму смяротна небяспечна. Але, здаецца, збольшага ўсё абышлося. Бачна, што пасля падзення чалавек спрабуе яшчэ самастойна стаць на ногі.
Пасля аварыі кіроўцу і пешахода даставілі ў бальніцу для абследавання.