Стала вядома, колькі грошай сям'я хворага Бруса Уіліса траціць на догляд за ім
Сям’я амерыканскага акцёра Бруса Уіліса, у якога дыягнаставаная лобна-скроневая дэменцыя, выдаткоўвае на догляд за ім больш за 30 тысяч даляраў штомесяц. Пра гэта паведамляе выданне Daily Mail.
Брус Уіліс
Паводле суразмоўцаў выдання, жонка акцёра Эма Хемінг траціць на мужа вельмі вялікія грошы, бо медыцынская страхоўка не пакрывае многіх выдаткаў. Цяперашняе багацце Уіліса, як сцвярджаюць крыніцы газеты, ацэньваецца ў 250 мільёнаў даляраў.
«Клопат пра Бруса — гэта не толькі падтрымка ягонага баявога духу і дапамога ў штодзённых фізічных справах. Ён таксама прадугледжвае кіраванне велізарным багаццем, якое акцёр набыў, калі быў зоркай першай велічыні», — расказаў адзін з суразмоўцаў.
Паводле слоў жонкі, апошнім часам размаўляць з Уілісам стала складаней: ён замкнуўся ў сабе і аддаліўся ад атачэння. Знакамітыя сябры таксама наведваюць яго значна радзей. Адна з крыніц Daily Mail адзначыла, што пасля завяршэння кар’еры многія людзі з атачэння паступова забываюць пра чалавека.
Разам з тым у акцёра застаюцца заняткі, якія дапамагаюць яму бавіць час, хоць цяпер яны істотна адрозніваюцца ад ранейшых захапленняў. Паводле крыніцы выдання, Уіліс любіць есці марожанае, ездзіць на машыне і слухаць музыку Ніла Дайманда. Музыка, як сцвярджаецца, займае асаблівае месца ў ягоным жыцці.
У сакавіку 2022 года сям’я акцёра абвясціла пра завяршэнне ягонай кар’еры, а ў лютым 2023‑га паведаміла пра захворванне.
Чытайце таксама:
Жонка Бруса Уіліса расказала пра самы цяжкі выбар пасля дыягназу мужа
Брус Уіліс упершыню з'явіўся на публіцы пасля таго, як у яго дыягнаставалі дэменцыю
«Ніхто не ведае, колькі яму засталося». Сям'я згуртавалася вакол хворага Бруса Уіліса
Брус Уіліс перастаў пазнаваць былую жонку Дэмі Мур
«Ён пакуль памятае, хто я». Дачка хворага на дэменцыю Уіліса з сумам расказала пра яго стан