БЕЛ Ł РУС

Сабаленка стартавала з перамогі на Выніковым турніры

10.11.2026 / 08:10

Nashaniva.com

Па яго выніках вырашыцца, ці застанецца беларуска другой ракеткай свету.

Арына Сабаленка, фота Robert Prange, Getty Images

Турнір для васьмі наймацнейшых тэнісістак свету меўся прайсці ў саудаўскім Эр-Рыядзе, але з-за пагроз хусітаў і складанай абстаноўкі на Блізкім Усходзе быў перанесены ў зацішны каліфарнійскі Індыян-Уэлс.

Першая ракетка свету, прадстаўніца Казахстана Алена Рыбакіна пасля лёсавання адмовілася ад удзелу, яе заменіць украінка Марта Касцюк.

Нягледзячы на няўдзел, яна захавае званне першай ракеткі ў 2026 годзе, а вось Арына, калі няўдачна выступіць, можа пазбавіцца і звання другой ракеткі.

У стартавым матчы Арына перамагла чэшку Караліну Мухаву 7:6, 7:5. 

У другім матчы падгрупы расіянка Міра Андрэева перамагла ўкраінку Эліну Світоліну 6:4, 6:0. Раней Світоліна адмовілася раьіць сумеснае фота з васьмі тэнісістак разам з расіянкай Андрэевай і беларускай Сабаленкай.

Наступны матч Сабаленка згуляе заўтра з Мірай Андрэевай, а ў чацвер згуляе са Світолінай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула