БЕЛ Ł РУС

Мінздароўя: Выпадкаў заражэння новым варыянтам каранавіруса ў Беларусі не зарэгістравана

10.11.2026 / 10:14

Nashaniva.com

Упершыню варыянт PJ.2.1, які адносіцца да эвалюцыйнай лініі «амікрон», выявілі ў пачатку мая ў Канадзе. Прыкмет больш цяжкага працякання захворвання не фіксуецца.

Таксама гэтага варыянту ў Беларусі не фіксуецца, паведамляе Мінздароўя.

Прыкмет больш цяжкага працякання захворвання не фіксуецца. Даныя пра павелічэнне частаты пнеўманій, вострага рэспіраторнага дыстрэс-сіндрому і дыхальнай недастатковасці адсутнічаюць. Таксама не адзначаецца павышэння рызыкі шпіталізацыі, пераводу ў аддзяленне рэанімацыі і інтэнсіўнай тэрапіі або смяротных зыходаў, паведаміла міністэрства.

Варта адзначыць, што Міністэрства здароўя публічна паведамляла пра выпадкі кавіду ў Беларусі пяць гадоў таму, у лістападзе 2021 года.

Таксама ведамства расказала пра захврованні на вострыя рэспіраторыня інфекцыі. Цяпер інтэнсіўнасць эпідэмічнага працэсу нізкая, але фіксуюцца адзінкавыя выпадкі захворвання на грып (A(H1N1) pdm09) і ранейшыя варыянты COVID-19.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула