БЕЛ Ł РУС

13‑гадовая мінчанка стала кур'ерам махляроў: за дзень на таксі аб'ехала некалькі адрасоў

10.11.2026 / 10:53

Nashaniva.com

Спачатку школьніца пазнаёмілася з хлопчыкам на папулярнай анлайн-платформе для знаёмстваў і зносін, якая працуе праз чат-бот у тэлеграм.

Падчас перапіскі новы знаёмы пацікавіўся, дзе яна жыве, і папрасіў даслаць каардынаты, патлумачыўшы гэта тым, што не ведае такога адраса. Школьніца выканала просьбу, паведамляе «Міліцыя Мінска»

Неўзабаве ад суразмоўцы прыйшло відэапаведамленне ў выглядзе кружочка, на якім быў мужчына ў вайсковай форме. Спалохаўшыся ўбачанага, дзяўчынка выдаліла перапіску.

Пазней ёй патэлефанавала невядомая жанчына. Яна пачала запалохваць школьніцу абвінавачваннямі ў дзяржаўнай здрадзе і садзейнічанні тэрарызму.

Таксама жанчына паведаміла, што, калі дзяўчынка не будзе супрацоўнічаць, яе бацькоў пасадзяць у турму на 25 гадоў, а саму яе адправяць у дзіцячы дом.

Спалохаўшыся пагроз, школьніца выканала ўказанні. Яна выклікала таксі і адправілася па прадыктаваных адрасах. Усяго дзяўчынка наведала два адрасы, дзе забрала ў іншых непаўналетніх грошы, якія належалі іх бацькам.

Затым махляры загадалі ёй выехаць за горад і пакінуць атрыманыя сродкі ў паказаным месцы. Пасля выканання заданняў аферысты выдалілі перапіску.

Па гэтым факце заведзена крымінальная справа.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула