БЕЛ Ł РУС

Беларускі воблачны правайдар ActiveCloud паведаміў пра сур'ёзны збой праз кібератаку

10.11.2026 / 11:40

Nashaniva.com

У выніку недаступныя многія сэрвісы і каналы камунікацыі.

Фота: Pixabay.com

У беларускага правайдара ActiveCloud адбыўся сур'ёзны збой. Кампанія паведаміла пра «масіраваную кібератаку», з-за якой сталі недаступныя многія сэрвісы і каналы камунікацыі, піша Office Life.

Атаку на інфраструктуру ActiveCloud зафіксавалі ў 03:30 ночы. У выніку кампанія фактычна страціла магчымасць падтрымліваць сувязь з кліентамі праз звыклыя каналы камунікацыі. 

Сёння раніцай не адкрываўся сайт ActiveCloud, былі недаступныя чаты, тэлефанія і сістэма цікетаў — гэта значыць служба падтрымкі ў асабістых кабінетах кліентаў.

«Мы працуем над як мага хутчэйшым аднаўленнем даступнасці каналаў аказання падтрымкі»,— гаворыцца ў паведамленні.

На воблачных сэрвісах ActiveCloud («Актыўныя тэхналогіі») размяшчаюцца шматлікія карпаратыўныя рэсурсы, праграмы і сайты. Кампанія таксама аказвае паслугі ў сферы развіцця воблачных рашэнняў і інфармацыйнай бяспекі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула