БЕЛ Ł РУС

Уіткаф: На сустрэчы ўкраінскай і еўрапейскай дэлегацый абмяркоўвалася пытанне гарантый бяспекі Украіны

10.11.2026 / 12:47

Nashaniva.com

Дамоўленасці Масквы і Кіева аб пасляваенным уладкаванні «павінны паважаць суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны, а таксама гарантыі бяспекі для яе», заявіў спецпасланнік прэзідэнта ЗША, які ўдзельнічаў у сустрэчы прадстаўнікоў Украіны і Еўропы, а таксама НАТА і Еўракамісіі ў Абу-Дабі, піша Бі-бі-сі

Джарэд Кушнер і Стыў Уіткаф падчас сустрэчы з Уладзімірам Пуцінам. Фота: Mikhail Metzel/Pool Sputnik Kremlin via AP

Гэтая сустрэча адбылася перад пачаткам трохбаковых перамоў Расіі, Украіны і ЗША, якія стартавалі ў Абу-Дабі ў аўторак раніцай. Чакаецца, што яны працягнуцца два дні.

Паводле слоў Уіткафа, якія прыводзіць Reuters, удзельнікі сустрэчы абмеркавалі, як развіваць існыя еўрапейскія інстытуты і пагадненні ў сферы бяспекі пасля завяршэння вайны ва Украіне. Яны адзначылі, што вырашэнне праблем бяспекі ў пасляваенны перыяд і зніжэнне рызыкі ўзнікнення новых канфліктаў маюць «першараднае значэнне».

Напярэдадні ў Крамлі падкрэслівалі, што прадстаўнікі Вялікабрытаніі, Францыі і Германіі на ўзроўні дарадцаў па нацыянальнай бяспецы, а таксама НАТА і Еўракамісіі не будуць удзельнічаць у трохбаковых перамовах у Абу-Дабі. Аднак ЗША хацелі б, каб Еўропа ўдзельнічала ў наступных сустрэчах.

Чытайце таксама:

Трохбаковыя перамовы ў Абу-Дабі пачаліся

Расія, Украіна і ЗША аднаўляюць перамовы пасля доўгай паўзы. Чаго чакаць ад сустрэчы ў Абу-Дабі?

Каментары да артыкула