У частцы мінскіх банкаматаў абмежавалі прыём купюр наміналам 5 і 20 рублёў
Дзе менавіта?
У частцы мінскіх банкаматаў абмежавалі прыём купюр наміналам 5 і 20 рублёў, пішуць Мінск-навіны.
Пяцірублёвыя купюры не прымаюць па наступных адрасах: вул. Еўфрасінні Полацкай, 1; вул. Прытыцкага, 156; пр. Дзяржынскага, 26; пр. Незалежнасці, 32а-8; вул. Маякоўскага, 6; вул. Пятра Мсціслаўца, 13; Партызанскі праспект, 56‑21 і бульвар Мулявіна, 6.
Акрамя таго, у банкаматы па адрасе бульвар Мулявіна, 6 абмежаваны прыём банкнот наміналам 20 рублёў.