БЕЛ Ł РУС

Амаль паўсотня беларускіх спартоўцаў зімовых відаў атрымалі нейтральны статус

10.11.2026 / 15:30

Nashaniva.com

46 беларускіх спартсменаў атрымалі нейтральны статус Міжнароднай федэрацыі лыжнага спорту і снаўборду (FIS) і могуць удзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах, піша «Трыбуна».

Фота НАК Беларусі

Сярод іх 10 фрыстайлістаў, 23 прадстаўнікі лыжных гонак, шэсць снаўбардыстаў, восем гарналыжнікаў і адзін скакун з трампліна.

У лік фрыстайлістаў увайшлі Васіліна Антонава, Арцём Бруцкі, Дар’я Чарапнёва, Ганна Дзяруга, Данііл Гарбанёнак, Макар Мітрафанаў, Марыя Палявая, Ягор Собалеў, Раман Церашкоў і Мацвей Васюцін.

Нейтральны статус таксама атрымалі прадстаўнікі лыжных гонак — Усевалад Аксёнаў, Аляксандр Аксёнаў, Марыя Белапухава, Кірыл Буевіч, Мілана Быкоўская, Ірына Краўцова, Ганна Каралёва, Ягор Караткін, Кацярына Касачова, Анастасія Халадзінская, Станіслаў Краўчук, Станіслаў Махлыш, Арцём Несцярок, Аляксандра Парфёнава, Юлія Прывалава, Ірына Шарыпава, Ангеліна Сцяпаненка, Людміла Тарубарава, Аліса Тур, Багдан Вярбіловіч, Віталь Янушкевіч, Максім Завадскі і Вікторыя Жамкова.

Сярод снаўбардыстаў — Ксенія Фралова, Міхаіл Грытусаў, Мікіта Куранкоў, Евангеліна Урбан, Сяргей Забела і Уладзімір Забела.

У спіс гарналыжнікаў увайшлі Даніла Баркун, Варвара Фядорчык, Дар’я Куур, Арына Пратасоўская, Аляксандра Саванкова і Мікіта Скуратовіч. Адзіны прадстаўнік скачкоў на лыжах з трампліна — Мацвей Хацько.

Разам з тым самы рэйтынгавы і відовішчны від зімовага спорту біятлон мае ўласную федэрацыю і беларускі біятлон па-ранейшаму ў міжнародным бане.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула