БЕЛ Ł РУС

«Усе грошы пайшлі на матэрыялы і падаткі». Аўтар незабыўных скульптур у Быхаве, Касцюковічах і Гарадцы адказаў крытыкам

10.11.2026 / 18:05

Nashaniva.com

Скульптуру «Жанчыне-маці», якую паставілі ў гарадскім парку Быхава, актыўна абмяркоўваюць у сеціве — каментары ў асноўным крытычныя і здзеклівыя. Адказ крытыкам даў і аўтар кампазіцыі, магілёўскі скульптар Аляксандр Мінькоў.

Скульптар Аляксандр Мінькоў у сваёй майстэрні падчас працы над праектамі 2026 года. Фота: Андрэй Сазонаў / sb.by

Пад допісам аднаго з карыстальнікаў, які іранічна выказаўся пра сучасную скульптуру ў Быхаве, адна з каментатарак выказала меркаванне, што помнік маглі зляпіць за адну ноч, а твар атрымаўся няўдалым, бо гіпс не паспеў высахнуць. Мінькоў адказаў коратка: «Гэта граніт».

Іншая карыстальніца пацікавілася, колькі бюджэтных грошай заплацілі за гэты твор. Скульптар заявіў, што не атрымаў нічога. У каментарах на іншых платформах ён таксама адзначаў, што ў Быхаве аплацілі толькі камень і падаткі, а сам ён, маўляў, месяц бясплатна працаваў з гранітам.

«Дзякуй усім за каментары, што перажываеце. Вазьміце ў рукі кувалду і зубіла, а праз месяц з сямі тон граніту зрабіце дзве тоны. Паглядзім, што ў вас атрымаецца, і гэта ўсё не за грошы. Зрабіў падарунак гораду, а цябе паліваюць. Усе грошы пайшлі на матэрыялы і падаткі», — напісаў скульптар.

Мясцовыя ўлады, якія ўрачыста адкрылі помнік, пазней прызналі, што да яго ёсць «вялікія заўвагі», і паабяцалі выправіць недахопы да канца тыдня.

Новы помнік «Жанчыне-маці» ў Быхаве. Фота: bykhov.by

Акрамя быхаўскага помніка, Аляксандр Мінькоў з'яўляецца аўтарам таксама сумнеўнай мастацкай якасці помнікаў у Касцюковічах і лукашэнкаўскім Гарадцы Шклоўскага раёна.

Чытайце таксама:

«Трошкі і фатаграфіі няўдалыя». У Быхаўскім райвыканкаме расказалі, чаму ў скульптуры да Года жанчыны такі дзіўны твар

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку

У Дзяржынску адкрылі скульптуру «Імя ёй — жанчына» ФОТЫ

У Касцюковічах адкрылі скульптуру «Алесь і Алеся» ФОТАФАКТ

У саўгасе, якім кіраваў Лукашэнка, паставілі помнік. З яго свежай цытатай

Каментары да артыкула