У Літве ў сувязі з дарагоўляй паліва напалову зменшылі кошт квіткоў на аўтобусы і цягнікі
У Літве да канца 2026 года на квіткі міжгародніх аўтобусаў будзе дзейнічаць зніжка 50%. Адпаведнае рашэнне ўхваліў Сейм, а яго мэта — змякчыць для жыхароў краіны наступствы росту цэн на паліва, паведамляе Delfi.lt.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: Toks.lt
За адпаведную прапанову Міністэрства камунікацый і транспарту 10 лістапада прагаласавалі 99 дэпутатаў. Супраць выступілі чацвёра, яшчэ чацвёра ўстрымаліся.
Паводле разлікаў міністэрства, гэтая мера абыдзецца дзяржаўнаму бюджэту прыкладна ў 2,8 мільёна еўра. Страты аўтобусных перавозчыкаў дзяржава будзе кампенсаваць.
За аснову для разліку кампенсацый прапануецца ўзяць кошт квіткоў кожнага перавозчыка, які дзейнічаў 1 верасня 2026 года.
Раней урад Літвы ўжо прыняў рашэнне ўвесці 50‑працэнтную зніжку і на чыгуначныя квіткі. Раней у дачыненні да цягнікоў такая мера на два месяцы ўводзілася вясной.
Чытайце таксама:
У Міграцыйным дэпартаменце Літвы патлумачылі, як будуць дэпартаваць Скіндзерава
У Вільні ўвялі змены ў парадак прыёму дзяцей у школы. Але на беларускую гімназію гэта не паўплывае
Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах