У Барысаўскім раёне ляснік нарыхтоўваў дровы і загінуў
9 лістапада 2026 года 59‑гадовы мужчына нарыхтоўваў дровы ў лясным масіве каля вёскі Вялікае Стахова Барысаўскага раёна, паведамляе Следчы камітэт.
Падчас распілоўвання дрэва бензапілой ствол разламаўся на дзве часткі. Адна з іх упала мужчыну на галаву. Ад атрыманых траўмаў ён памёр.
Папярэдне ўстаноўлена, што ў момант здарэння загінулы быў без ахоўнай каскі.