У Магілёве пад машыну трапіла 18‑гадовая дзяўчына на самакаце
Аварыя адбылася ўвечары 10 лістапада на скрыжаванні Мінскай шашы і вуліцы Каліноўскага.
Скрыншот з відэа
Кіроўца аўтамабіля Lada падчас павароту налева наехаў на дзяўчыну, якая перасякала праезную частку па рэгуляваным пешаходным пераходзе на электрасамакаце, не спешыўшыся.
У выніку ДТЗ дзяўчына атрымала траўмы. Яе даставілі ў бальніцу.