БЕЛ Ł РУС

У Гомелі судзілі падлеткаў-закладчыкаў, якія падчас суда трымаліся за рукі і ўсміхаліся

10.11.2026 / 22:37

Nashaniva.com

У Гомелі судзілі маладую пару, якая займалася распаўсюджваннем наркотыкаў праз закладкі. У клетцы падчас суда хлопец і дзяўчына трымаліся за рукі і ўсміхаліся, а іх бацькі і блізкія плакалі. Гэтай гісторыяй са сваёй практыкі падзяліўся начальнік упраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі УУС аблвыканкама Андрэй Насытка.

Здымак ілюстрацыйны

Па словах сілавіка, аднойчы міліцыянерам давялося затрымаць дзяўчыну і хлопца ва ўзросце адпаведна 16 і 17 гадоў. Юнак першым уладкаваўся працаваць у інтэрнэт-краму, якая гандлявала наркотыкамі, а потым прыцягнуў да гэтай справы і сваю дзяўчыну. Абодвух затрымалі ў адным з раёнаў Гомеля.

У дзяўчыны была сумка з закладкамі. Пасля затрымання яна цалкам разгубілася, сціснула ў кулаку скрутак і яшчэ доўга не расціскала пальцаў, хаця магла проста выкінуць пакуначак на вуліцу, як часта робяць у падобных сітуацыях, успамінае міліцыянер.

Высветлілася, што падлеткі да апошняга верылі абяцанням сваіх «працадаўцаў», што ўсё абыдзецца і іх ніхто не зловіць. На судзе маладая пара стаяла ў клетцы, трымаючыся за рукі і ўсміхаючыся, тады як іх бацькі і блізкія плакалі.

Якія тэрміны пакарання атрымалі маладыя людзі, не паведамляецца. Аднак звычайна за такія злачынствы ў Беларусі прызначаюць вельмі вялікія тэрміны.

Чытайце таксама:

У Мінску затрымалі наркакур'ера са спайсам, пра які не чулі ўжо гадоў дзесяць

У іспанскай Валенсіі з'явіліся дзіўныя кірылічныя графіці. Беларус патлумачыў мясцовым, што яны азначаюць

У Бабруйску шматдзетную маці асудзілі на вялікі тэрмін па наркатычным артыкуле

12‑гадовага мінчука злавілі на распаўсюдзе наркотыкаў. Яму нічога не будзе

У Гомелі закладчык прадаў смяротную дозу метадону і атрымаў 14 гадоў

Каментары да артыкула