БЕЛ Ł РУС

Прэм'ер Нарвегіі не выключыў яшчэ адну тэлефонную размову з Пуціным

11.11.2026 / 07:59

Nashaniva.com

Прэм’ер-міністр Нарвегіі Ёнас Гар Сцёрэ не выключыў, што ён і прэзідэнт Фінляндыі Аляксандр Стуб правядуць яшчэ адну тэлефонную размову з Уладзімірам Пуціным.

Прэм'ер-міністр Нарвегіі Ёнас Гар Сцёрэ. Фота: AP Photo/Sergei Grits

«Я вельмі рады, што Нарвегія і Фінляндыя прынялі гэты выклік (ініцыявалі дыялог з Расіяй), і не выключаю, што ў нас адбудзецца новая размова», — заявіў Сцёрэ ў інтэрв’ю NRK.

Нарвежскі прэм’ер таксама пракаментаваў сустрэчу прэм’ер-міністраў краін Паўночнай Еўропы з Уладзімірам Зяленскім, якая адбылася ў Капенгагене, і адзначыў, што «падтрымка Украіны сярод паўночных краін застаецца моцнай».

Паводле яго слоў, Зяленскі распавёў на сустрэчы пра першы дзень перамоваў Расіі, Украіны і ЗША, які прайшоў у Абу-Дабі, і заявіў, што настаў час ЕС выбраць аднаго прадстаўніка для ўдзелу ў будучых перамовах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула