У Польшчы памёр амерыканскі акцёр Стэйсі Кіч
Яму было 85 гадоў.
Стэйсі Кіч. Фота: David Giesbrecht/NBC via Getty Images
У Польшчы памёр амерыканскі акцёр Стэйсі Кіч. Ягоная жонка Малгажата Тамасі пацвердзіла гэтую інфармацыю выданню Variety.
Паводле яе слоў, Кіч памёр «пасля працяглай і цяжкай барацьбы з сур'ёзным захворваннем сэрца і сардэчнай недастатковасцю» ў сямейным доме ў Магдаленцы.
Уолтэр Стэйсі Кіч нарадзіўся ў 1941 годзе ў штаце Джорджыя ў сям'і акцёраў, першапачаткова вывучыўся на акцёра.
Стэйсі Кіч вядомы па ролях у фільмах «Небраска», «Новыя цэнтурыёны», «Амерыканская гісторыя X», «Золата», а таксама ў серыялах «Уцёкі», «Бруклін 9-9», «Таямніцы цёмных джунгляў».
На постсавецкай прасторы ён вядомы па дэтэктыўным серыяле «Майк Хамер», дзе сыграў прыватнага дэтэктыва з Нью-Ёрка, які не грэбуе «бруднымі метадамі» ў сваіх расследаваннях, але паядае сэрцы ў жанчын. Серыял зняты па кнігах Мікі Спілейна і куды лепшы за кнігі.
Апошняй працай акцёра стала роля бацькі Джэя Келі ў фільме «Джэй Келі» (2025), якога сыграў Джордж Клуні.
Стэйсі Кіч быў чатыры разы жанаты, апошні шлюб з 1986 года быў з польскай мадэллю Малгажатай Тамасі. Кіч перабраўся ў Польшчу, а пара ўсынавіла двух дзяцей.