БЕЛ Ł РУС

Рэжысёр новага фільма пра Гадзілу расказаў, што пры стварэнні бітвы монстраў натхняўся бойкамі сваіх катоў

11.11.2026 / 09:22

Nashaniva.com

«У мяне два каты. Большую частку часу яны вельмі міла паводзяць сябе адзін з адным».

Ілюстрацыйнае фота

Рэжысёр новага фільма пра Гадзілу расказаў, што пры стварэнні бітвы монстраў натхняўся бойкамі сваіх катоў, піша тэлеграм-канал 43.

Рэжысёр фільма «Гадзіла: Мінус нуль» (а таксама папярэдняй стужкі «Гадзіла: Мінус адзін») Такашы Ямадзакі расказаў, што пры стварэнні сутычкі Гадзілы і Кінг Гідоры натхняўся бойкамі двух сваіх хатніх катоў.

«У мяне два каты. Большую частку часу яны вельмі міла паводзяць сябе адзін з адным, але часам быццам пераходзяць мяжу паміж гульнёй і сапраўднай бойкай. Я так часта за імі назіраю, што ў мяне развілася своеасаблівая хвароба: цяпер любая бойка здаецца мне бойкай двух катоў», — расказаў Ямадзакі выданню IGN.

«Гадзіла: Мінус нуль» — ужо 39‑ы фільм пра Гадзілу. За першы ўік-энд пракату ён сабраў у сусветным пракаце 63 мільёны долараў.

А цяпер паспрабуйце паглядзець яго, не ўяўляючы катоў!

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула