Камень праляцеў мінімум 10 метраў, а то і 20. Пры пакосе травы ў Брэсце пашкодзілі аўтамабіль
Шкода склала 3500 рублёў.
З непрыемнай сітуацыяй сутыкнуўся жыхар Брэста. Мужчына прыехаў у прыватны сектар, каб аказаць сантэхнічныя паслугі. Аўтамабіль маркі Dodge Ram ён прыпаркаваў каля жылога дома, пераказвае гісторыю тэлеграм-канал Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз.
Пасля сканчэння працы работ мужчына пабачыў разбітае задняе шкло. Высветлілася, што непадалёк ад пікапа ў гэты час касілі траву. Уладальнік аўтамабіля сцвярджаў, што вінаваты ў здарэнні мужчына, які касіў траву каля свайго ўчастка трымерам. Аднак той адмаўляў віну.
Спрэчку давялося вырашаць у судовым парадку. Каб высветліць абставіны здарэння, прызначылі экспертныя даследаванні.
Падчас эксперыменту вызначылі адлегласць ад месца касьбы да пашкоджанага шкла — ад 10 да 21 метра. Эксперт упраўлення Дзяржкамітэта судовых экспертыз устанавіў, што адной з магчымых прычын пашкоджання задняга шкла магло стаць траплянне цвёрдага прадмета (напрыклад, каменя), які вылецеў з-пад трымера падчас касьбы травы.
Экспертыза пастанавіла, што шкода склала 3500 рублёў. Паводле рашэння суда з адказчыка спагналі суму шкоды, вызначаную падчас экспертызы, а таксама судовыя выдаткі.