Пацярпелым у ДТЗ з маршруткай каля станцыі метро «Акадэмія навук» дапамога аказана на месцы
Трох чалавек адправілі ў бальніцы.
Усім пацярпелым у ДТЗ на праспекце Незалежнасці аказалі неабходную медыцынскую дапамогу на месцы, пішуць Мінск-навіны.
Cёння раніцай на праспекце Незалежнасці ля станцыі метро «Акадэмія навук» маршрутка ўрэзалася ў слуп.
Пацярпелых агледзелі брыгады хуткай медыцынскай дапамогі, паведамілі ў камітэце па ахове здароўя Мінгарвыканкама. Трое з іх з папярэднімі дыягназамі — спалучаныя траўмы, пераломы, ранкі і ўдары — накіраваныя ў стацыянары для паглыбленага абследавання і лячэння.
Двое шпіталізаваныя ў бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі, а трэцяя пацярпелая — у Мінскую абласную клінічную бальніцу.