БЕЛ Ł РУС

У ДАІ назвалі прычыну ДТЗ з маршруткай у Мінску

11.11.2026 / 11:24

Nashaniva.com

Маршрутка ўрэзалася ў слуп на праспекце Незалежнасці непадалёк ад станцыі метро «Акадэмія навук».

Паводле версіі ДАІ, 47‑гадовая кіроўца аўтамабіля DS збочыла направа з другой паласы, у выніку чаго легкавік сутыкнуўся з маршруткай. Ад удару тая змяніла кірунак руху і ўрэзалася ў ліхтарны слуп.

«Трое пасажыраў маршрутнага таксі дастаўленыя ва ўстановы аховы здароўя для абследавання. Кіроўцы транспартных сродкаў і іншыя пасажыры ў медыцынскай дапамозе не мелі патрэбы»,— дадалі ў ДАІ.

Чытайце таксама:

Каля станцыі метро «Акадэмія навук» маршрутка ўрэзалася ў слуп

Пацярпелым у ДТЗ з маршруткай каля станцыі метро «Акадэмія навук» дапамога аказана на месцы

Каментары да артыкула