БЕЛ Ł РУС

Украіна адхіліла прапанову Трампа аб пераглядзе межаў Данбаса

11.11.2026 / 11:43

Nashaniva.com

Зараз працэс урэгулявання зайшоў у тупік праз патрабаванне Масквы перадаць ёй каля 5,2 тыс. км² тэрыторыі ў Данбасе.

Украінская дэлегацыя на перамовах у Абу-Дабі, фота Ukraine’s Foreign Intelligence Service Press Office via AP 

Украіна не прыняла прапанову ЗША аб пераглядзе межаў Данецкай і Луганскай абласцей дзеля завяршэння вайны з Расіяй, піша The Telegraph.

Зараз працэс урэгулявання зайшоў у тупік праз патрабаванне Масквы перадаць ёй каля 5,2 тыс. км² тэрыторыі ў Данбасе, якія арміі Уладзіміра Пуціна не ўдалося захапіць за амаль пяць гадоў баявых дзеянняў.

Напярэдадні перамоваў бакоў у Абу-Дабі 10—11 лістапада прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што пасля заканчэння вайны Украіна будзе мець «крыху іншую форму».

Амерыканскія чыноўнікі таксама намякалі, што Кіеў у прыватным парадку дапускаў магчымасць кампрамісу ў гэтым пытанні.

Аднак крыніца выдання, блізкая да перамоўнага працэсу з украінскага боку, заявіла, што дэлегацыя краіны «ніколі не абмяркоўвала ніякіх саступак адносна тэрыторый, акупаваных Расіяй».

«Украіна ніколі гэтага не прызнае — ні дэ-факта, ні дэ-юрэ. І гэта заўсёды была наша пазіцыя за сталом перамоваў», — падкрэсліла яна.

Тым часам сёння ў Абу-Дабі пачаўся другі дзень перамоваў Украіна — Расія — ЗША.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула