БЕЛ Ł РУС

У Гродне кіроўца не справіўся з кіраваннем і ўчыніў ДТЗ, загінула дзяўчына

11.11.2026 / 12:38

Nashaniva.com

Сёння каля 02:30 30‑гадовы кіроўца аўтамабіля Audi рухаўся па аўтадарозе М-6 «Мінск — Гродна».

На ўездзе ў Гродна ва ўмовах снегападу і часткова заснежанага дарожнага пакрыцця мужчына не ўлічыў дарожную абстаноўку, выбраў небяспечную хуткасць і не справіўся з кіраваннем, паведаміў СК.

Аўтамабіль занесла, пасля чаго ён выехаў за межы праезнай часткі на раздзяляльную паласу і ўрэзаўся ва ўязную стэлу.

У аварыі загінула 22‑гадовая дзяўчына, якая знаходзілася на пярэднім пасажырскім сядзенні. Кіроўца не пацярпеў.

На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група. 

На аўтамабілі былі зімовыя шыны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула