У Абу-Дабі завяршыліся перамовы Расіі, ЗША і Украіны
Яны працягваліся два дні.
Фота: Ukraine’s Foreign Intelligence via AP
У Абу-Дабі завяршыўся другі дзень трохбаковых перамоваў Расіі, ЗША і Украіны па ўрэгуляванні ўкраінскага канфлікту, паведаміла РБК.
Перамовы пачаліся 10 лістапада. Першы дзень сустрэчы працягваўся чатыры з паловай гадзіны з улікам перапынку. У другі дзень каля трох гадзінаў.
Як паведамлялі крыніцы РБК і ТАСС, дэлегацыі Расіі і Украіны размаўлялі на рускай мове.
Зыходзячы з заяў расійскіх, амерыканскіх, украінскіх і еўрапейскіх прадстаўнікоў, галоўным пытаннем на парадку дня было фарміраванне архітэктуры бяспекі ў Еўропе.