БЕЛ Ł РУС

Беларусаў абаранілі ад схаваных плацяжоў за інтэрнэт. Што зменіцца?

11.11.2026 / 13:33

Nashaniva.com

Мабільным аператарам у Беларусі забаранілі без згоды абанента прадастаўляць дадатковы інтэрнэт-трафік без абмежавання хуткасці. Гэта замацавана пастановай Мінсувязі №15 ад 30 кастрычніка, піша Myfin.

Фота: AP Photo / Pavel Bednyakov

Згодна з дакументам, калі ўключаны ў пакет трафік скончыўся, аператар больш не зможа аўтаматычна спісваць грошы за дадатковы аб'ём інтэрнэту.

Для гэтага карыстальнік павінен пацвердзіць сваю згоду адным са спосабаў, зацверджаных урадам.

Патрабаванне датычыцца як безлімітных тарыфаў, так і пакетаў з абмежаваным аб'ёмам інтэрнэту. Аператарам даручана прывесці дзейныя дамовы з абанентамі ў адпаведнасць з новымі патрабаваннямі.

Пастанова набудзе моц праз два месяцы.

Раней пастанова № 38 ад 22 снежня 2025 года ўстанавіла ліміт для тарыфаў з безлімітным інтэрнэтам.

Карыстальнікі атрымліваюць 30 ГБ у месяц на максімальнай хуткасці, пасля чаго яна зніжаецца да 1 Мбіт/с.

Пры гэтым дакумент дазваляе аператарам падключаць дадатковыя пакеты без абмежавання хуткасці за асобную плату.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула