БЕЛ Ł РУС

У Германіі ў 16‑гадовага падлетка канфіскавалі мадыфікаваны электрасамакат, здольны разганяцца да 127 км/г

11.11.2026 / 13:54

Nashaniva.com

Маладыя людзі паспрабавалі ўцячы, але аднаго з іх затрымалі.

Фота: тг-канал Bild 

Паліцыя нямецкага горада Ізерлон у федэральнай зямлі Паўночны Рэйн — Вестфалія заўважыла ў 16‑гадовага падлетка мадыфікаваны электрасамакат, які на выпрабавальным стэндзе разагнаўся да 127 км/г, піша Bild.

Інцыдэнт адбыўся ўвечары 31 кастрычніка. Паліцыянты заўважылі групу падлеткаў на электрасамакатах і вырашылі праверыць транспартныя сродкі. Маладыя людзі паспрабавалі ўцячы, але аднаго з іх затрымалі.

Яго самакат канфіскавалі і накіравалі на тэхнічную экспертызу. У паліцыі ўдакладнілі, што 127 км/г — гэта тэарэтычная максімальная хуткасць, дасягнутая без кіроўцы.

Супраць падлетка распачалі справу за кіраванне транспартным сродкам без пасведчання кіроўцы. Яго бацькоў таксама правяраюць на дачыненне да допуску мадыфікаванага самаката да эксплуатацыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула