БЕЛ Ł РУС

Украінскія вайскоўцы ўпершыню ўзялі ў палон грамадзяніна Інданезіі, які ваяваў на баку Расіі

11.11.2026 / 14:10

Nashaniva.com

49‑гадовага ўраджэнца вострава Ява адправілі на Запарожскі кірунак для ўдзелу ў штурмах.

Пасля ўдару ўкраінскіх беспілотнікаў па падраздзяленні акупантаў ён самастойна дабраўся да тэрыторыі, кантраляванай Украінай, і здаўся ў палон, піша РБК-Украіна.

Паводле звестак праекта «Хачу жыць», за 9 месяцаў 2026 года Расія завербавала 283 грамадзян Інданезіі праз сетку гандляроў людзьмі, якія абяцалі ім працу ў сферы лагістыкі.

Улады краіны ўжо патрабуюць ад Масквы спыніць вярбоўку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула