БЕЛ Ł РУС

Кушнер і Уіткаф заўтра палятуць у Маскву

11.11.2026 / 14:34

Nashaniva.com

Пасля яны наведаюць Кіеў.

Фота: Altaf Qadri / AP

«Заўтра мы разам з Уіткафам адправімся ў Маскву на сустрэчу з Пуціным», — заявіў па выніках перамоваў у Абу-Дабі спецпасланнік Трампа Джарэд Кушнер.

Бакі абмяркоўваюць далейшыя крокі пасля завяршэння перамоваў у Абу-Дабі.

Паводле слоў амерыканскага боку, «ёсць значны прагрэс у абмеркаванні гарантый бяспекі». Пасля сустрэчы ў Маскве перамоўшчыкі наведаюць Украіну.

Прадстаўнік расійскай дэлегацыі Уладзімір Мядзінскі адзначыў, што канчатковыя дамоўленасці яшчэ не дасягнутыя, таму ўсе падрабязнасці перамоваў не раскрываюцца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула