БЕЛ Ł РУС

Пяскоў: Пуцін адкрыты да кантактаў з прадстаўнікамі Еўропы, у тым ліку з Мерцам

11.11.2026 / 15:20

Nashaniva.com

Уладзімір Пуцін адкрыты да кантактаў з прадстаўнікамі Еўропы, у тым ліку з канцлерам Германіі Фрыдрыхам Мерцам, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, піша ТАСС.

Уладзімір Пуцін, фота Alexander Kazakov, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

«Пакуль няма рашэння адносна ўдзелу Пуціна ў саміце «Вялікай дваццаткі» ў ЗША, але Пуцін заўсёды паўтараў і працягвае паўтараць, што ён адкрыты да кантактаў з усімі, у тым ліку і з еўрапейцамі», — сказаў Пяскоў.

На ўдакладняльнае пытанне, ці датычыцца гэта Мерца, ён адказаў: «Безумоўна».

Раней Мерц заявіў, што не стаў бы ўхіляцца ад размовы з Пуціным на палях саміту G20 у Маямі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула