БЕЛ Ł РУС

ФСБ пачала адмаўляць замежнікам ва ўездзе ў Расію праз выдаленыя перапіскі і кнопкавыя тэлефоны

11.11.2026 / 16:10

Nashaniva.com

Усіх іх накіроўвалі на дадатковы допыт і праверку тэлефона.

Фота: Агенцтва «Масква»

Федэральная служба бяспекі Расіі праводзіць «фільтрацыйныя праверкі» замежнікаў на мяжы, вывучаючы змесціва іх мабільных тэлефонаў. Пра гэта гаворыцца ў дзевяці судовых рашэннях, знойдзеных выданнем «Осторожно, новості». Яны датычацца грамадзян Таджыкістана і Узбекістана, якім адмовілі ва ўездзе праз маскоўскія аэрапорты.

Усіх іх накіроўвалі на дадатковы допыт і праверку тэлефона. Прадстаўнікі ФСБ сцвярджалі ў судзе, што замежнікі перадавалі свае прылады добраахвотна.

Сярод прычын для адмовы ва ўездзе спецслужба называла гісторыю праглядаў на YouTube, у якой выявіліся відэа прапаведнікаў, забароненых у Расіі. На гэтай падставе замежнікаў адносілі да «прыхільнікаў ідэалогіі радыкальнага ісламу».

Таксама ФСБ не пускала ў краіну тых, у каго былі выдаленыя перапіскі ў WhatsApp і Telegram. Аднаго замежніка разгарнулі ў аэрапорце, таму што ён прад'явіў на мяжы кнопкавы тэлефон.

У 2025 годзе паведамлялася, што ФСБ масава адмаўляе ва ўездзе ўкраінцам, якія чысцяць фота, відэа, кантакты і чаты ў смартфонах. Расійскія сілавікі палічылі выдаленне гэтай інфармацыі спробай «схаваць сапраўдныя палітычныя погляды». Пра допыты і праверкі тэлефонаў на мяжы расказвалі таксама расіяне, якія вярталіся ў краіну пасля працяглага знаходжання за мяжой.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула