БЕЛ Ł РУС

Некаторым беларускім работнікам збіраюцца ўвесці спецыяльныя дзесяціхвілінныя перапынкі

11.11.2026 / 17:02

Nashaniva.com

У Беларусі прапануюць замацаваць у заканадаўстве мінімальную працягласць спецыяльных перапынкаў для работнікаў, якія працуюць на вуліцы ў моцную спёку або мароз. Кожны такі перапынак павінен будзе доўжыцца не менш за 10 хвілін. Адпаведную норму ўключылі ў праект новай рэдакцыі закона «Аб ахове працы», паведамляе БелТА.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Заря»

Як патлумачыў галоўны тэхнічны інспектар працы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Павел Манько, цяпер працягласць такіх перапынкаў можа адрознівацца нават у людзей адной прафесіі — усё залежыць ад рашэння канкрэтнай арганізацыі. Часам супрацоўнікам даюць усяго некалькі хвілін, чаго недастаткова для паўнавартаснага адпачынку.

Таму прафсаюзы прапанавалі ўвесці адзінае правіла: пры працы на вуліцы ў экстрэмальную спёку або холад спецыяльны перапынак павінен складаць не менш за 10 хвілін. Гэты час будзе дадатковым і не заменіць звычайны абедзенны перапынак.

Праект закона прадугледжвае і іншыя змены. У прыватнасці, прапануецца абавязаць працадаўцаў дапамагаць у навучанні і заахвочванні інспектараў па ахове працы. Гаворка ідзе пра звычайных работнікаў прадпрыемстваў, якія разам са сваімі асноўнымі абавязкамі сочаць за бяспекай калег.

Акрамя таго, у заканадаўстве хочуць замацаваць паняцце «кіраванне прафесійнымі рызыкамі». Яно прадугледжвае, што працадаўцы павінны выяўляць магчымыя небяспекі для супрацоўнікаў, ацэньваць іх і прымаць меры для зніжэння рызыкі траўмаў і іншых здарэнняў.

Калі змены могуць уступіць у сілу і ці будуць яны ўвогуле прынятыя, пакуль невядома. На гэты момант гаворка ідзе толькі пра законапраект.

Чытайце таксама:

Моладзь Качанавай вязе ў Мінск расійскага архітэктара, які праектуе ідэалагічныя манументы для акупаваных гарадоў Украіны

Лукашэнка патрабуе адкрываць у сельскай мясцовасці міні-пякарні са свежым хлебам

Спецыялісты расказалі, якія фішынгавыя лісты найчасцей адкрываюць беларусы. Лідарам стала запрашэнне на суботнік

Каментары да артыкула