У Перу адкрылі самую высокую ў свеце статую Папы
У Перу адкрылі помнік Папу Льву XIV, які, па словах мясцовых уладаў, стаў самай высокай у свеце статуяй пантыфіка. Вышыня манумента складае 14 метраў, вага — чатыры тоны. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters.
Помнік Льву XIV
Скульптура паказвае Папу ў белым адзенні з раскінутымі рукамі. Яе вырабілі са сталі, шкловалакна і смалы, а паверхню пакрылі матэрыялам, які імітуе белы мармур. На стварэнне велізарнай фігуры спатрэбілася 45 дзён.
Леў XIV, пры нараджэнні Роберт Фрэнсіс Прэвост, нарадзіўся ў ЗША, але больш за 20 гадоў пражыў у Перу. Там ён працаваў місіянерам, пазней узначальваў дыяцэзію Чыклаё, а ў 2020—2021 гадах выконваў абавязкі апостальскага адміністратара дыяцэзіі Кальяа. За гады служэння будучы пантыфік атрымаў перуанскае грамадзянства.
Чытайце таксама:
Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне
Папа Леў XIV сазваніўся з Пуціным па справе голаду ў Алешках
Папа Леў XIV заклікаў Еўропу абараняць парадак, заснаваны на вяршэнстве права і дыялогу