БЕЛ Ł РУС

У Слуцкім раёне пенсіянера пераехаў асфальтаўкладчык

11.11.2026 / 20:12

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося 11 лістапада каля 12:50 на аўтадарозе Н-8540 у аграгарадку Грэск Слуцкага раёна, паведамляе Следчы камітэт.

49‑гадовы машыніст падчас дарожных работ рухаўся на будаўнічай машыне заднім ходам і наехаў на 72‑гадовага пенсіянера, які зайшоў у зону рамонту. Ад атрыманых траўмаў пешаход памёр.

Паводле папярэдніх звестак, участак, дзе праводзіліся работы, быў агароджаны воданаліўнымі блокамі.

Слуцкі раённы аддзел Следчага камітэта распачаў у дачыненні да машыніста крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 144 Крымінальнага кодэкса Беларусі — прычыненне смерці па неасцярожнасці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула