У Санкт-Пецярбургу ўзарваўся аўтамабіль з вайскоўцам
Выбух адбыўся сёння раніцай.
Раніцай 12 лістапада ў раёне Шушары, на Калпінскай шашы, узарваўся аўтамабіль, за стырном якога знаходзіўся вайсковец.
Крыніца «Фантанкі» паведаміла, што ў выніку выбуху загінуў палкоўнік.
Побач з ім знаходзіўся ягоны сямейнік — ён выжыў, але атрымаў раненні.