БЕЛ Ł РУС

Супрацоўнікам беларускіх кампаній забаранілі карыстацца Claude для працы нават за мяжой

12.11.2026 / 09:08

Nashaniva.com

Забарона распаўсюджваецца і на кампаніі, якія знаходзяцца пад кантролем фізічных або юрыдычных асоб з Беларусі, нават калі такая кампанія зарэгістраваная ў дазволенай для карыстання Claude краіне.

Кампанія Anthropic удакладніла абмежаванні доступу да Claude: супрацоўнікі кампаній, зарэгістраваных у Беларусі або са штаб-кватэрай тут, з 12 лістапада не могуць выкарыстоўваць сэрвіс для працы незалежна ад таго, дзе яны знаходзяцца.

Гэта вынікае з абноўленых правілаў Anthropic. Беларусь не ўваходзіць у спіс краін, дзе Anthropic дазваляе доступ да сваіх прадуктаў. Таму, напрыклад, распрацоўшчык, які жыве ў Польшчы ці Літве, але працуе на зарэгістраваную ў Беларусі кампанію, не можа карыстацца Claude ў межах гэтай працы.

Абмежаванні закранаюць і кампаніі, што знаходзяцца ў дазволеных краінах, калі яны наўпрост або ўскосна пераважна належаць асобам ці арганізацыям з Беларусі ды іншых рэгіёнаў, якіх Anthropic не падтрымлівае, або кантралююцца імі.

Правілы распаўсюджваюцца на Claude.ai, Claude Code, Cowork, API і мадэлі Claude праз воблачныя платформы ды аўтарызаваных пасярэднікаў. Як будуць правяраць сувязі карыстальнікаў з такімі кампаніямі, Anthropic не ўдакладняе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула