У Беларусі выставілі на продаж 3‑пакаёвую кватэру за 45 рублёў
Паняцце «дом за базавую» у Беларусі стала звыклым. А вось кватэра за базавую — гэта нешта новенькае. Тым не менш такія прапановы перыядычна з'яўляюцца.
3‑пакаёвая кватэра знаходзіцца ў аграгарадку Дзеравянчыцы Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці. Яе плошча — 76,3 кв. м. Сам дом двухпавярховы, 1987 года пабудовы. Выглядае ён не вельмі прэзентабельна, але як ёсць, піша Onliner.by.
Кватэру ацанілі ў пачатковыя 45 рублёў. Таргі адбудуцца 9 снежня.
Трохпакаёўка даўно не выкарыстоўвалася, але пры гэтым лічыцца ў дзяржаўным жыллёвым фондзе. Верагодна, каб жыллё не прастойвала, яго і вырашылі прыбудаваць у чыесьці рукі. Цікава, што ў апісанні лота ёсць яго рэальны ацэначны кошт — каля 114 000 рублёў.